Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зару́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Разм. Магчымасць атрымаць дапамогу, садзеянне; падтрымка, апека. — Ды гэта так! — Міхал уздыхае: — Але заручкі ён не мае. Яго паны не падтрымаюць, Бо на прымеце іншых маюць. Колас.

зару́чыны, ‑чын; адз. няма.

Абрад аб’яўлення каго‑н. жаніхом і нявестай. Спраўляюцца заручыны Вясельніцы засмучанай З вясёлым жаніхом. Купала.

заручы́цца 1, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑ручыцца; зак., чым.

Загадзя забяспечыць сабе чыю‑н. падтрымку, дапамогу, згоду і пад. Сёмка заручыўся згодаю аднаго рамізніка, а сам з Рыгорам пайшоў на станцыю. Гартны.

заручы́цца 2, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑рушыцца; зак., з кім і без дап.

Дамовіцца аб шлюбе, назвацца жаніхом і нявестай. — Спраўляй, хлопец засмучаны, з дзяўчынат заручыны, Спраўляй!.. Яна заручыцца, Спраўляй! Куляшоў. [Фельчарка] расказала мне, што ўвосень вось гэтага года заручылася з хлопцам, які жыве там, на сваёй і яе радзіме. Пестрак.

заручы́ць, ‑ручу, ‑ручыш, ‑ручыць; зак., каго.

Справіць абрад заручын. І калі прыйшлі сваты, малазнаёмыя людзі, бацька без ведама Пасты выпіў гарэлку, заручыў яе. Каваль. [Адэля] мне сказала, што бацькі на фэсце заручылі яе з Адасём, доўга таргаваліся пра пасаг. Гурскі.

зары́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

Спец. Запусціць у вадаём рыбу для размнажэння. Зарыбіць сажалку.

зары́бленне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зарыбляць — зарыбіць.

зары́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зарыбіць.

зарыбля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да зарыбляць.

зарыбля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да зарыбіць.

за́рыва,

гл. зарава.