зару́бліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зарубліваць 1 — зарубіць 1.
зару́бліваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зарубіць 1.
зару́бліваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зарубіць 2.
зарубцава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які зажыў, зарубцаваўся. Зарубцаваная рана.
зарубцава́цца, ‑цуецца; зак.
Зажыць, пакінуўшы рубец, шрам (пра рану). Налівайка гэтым часам прабіўся, твар зарубцаваўся, ён прабаваў ужо хадзіць на пратэзнай назе. Гурскі.
зарудзе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які зарудзеў, зрабіўся рудым. Зарудзелы каўнер сарочкі. □ Бацька прыпаліў люльку, разы са тры чмыхнуў .., разглядаючы зарудзелыя ад табакі пальцы. Савіцкі.
зарудзе́цца, ‑еецца; зак.
Тое, што і зарудзець. Валасы ад сонца наперадзе зарудзеліся. Мележ.
зарудзе́ць, ‑ее; зак.
Разм. Зрабіцца рудым; зрудзець. Папера ад сонца зарудзела.
заружаве́лы, ‑ая, ‑ае.
Які заружавеў, зрабіўся ружовым. На фоне заружавелай каронкі неба вырысоўваліся сілуэты будынкаў і калодзежных жураўлёў. М. Ткачоў.
заружаве́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.
Разм. Тое, што і заружавець. Учора нанач вецер сціх, заружавелася на захадзе неба, памацнеў холад, паказвала на мароз. Пташнікаў. Шчокі .. [Алесі] заружавеліся яшчэ больш, і яна выступіла наперад, каб папрасіць слова. Пестрак.