Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

павыка́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Выказаць, сказаць усё, многае. Павыказваць свае думкі.

2. Разм. Выдаць, удаць усіх, многіх. Павыказваць вінаватых.

павыкалу́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Калупаючы, выняць адкуль‑н. усё, многае. Павыкалупваць зярняты з коласа.

2. Разм. Калупаючы, нарабіць паглыбленняў у многіх месцах. Павыкалупваць ямкі.

павыкалу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і павыкалупваць (у 1 знач.).

павыкараня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Выкараніць усё, многае. Павыкараняць дрэнныя звычкі.

павыкарчо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выкарчаваць усё, многае. [Плакс:] — Перш чым сеяць, трэба падрыхтаваць глебу, трэба павыкарчоўваць старое карэнне... Зарэцкі.

павыкасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Выкасаваць усё, многае. Павыкасоўваць прозвішчы са спісаў.

павыка́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Выкачаць усё, многае або ўсіх, многіх. Павыкачваць бялізну. Павыкачваць грады. Павыкачваць дзяцей у снег.

павыкіда́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Выкінуцца, вываліцца адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Павыкідацца з парашутамі. Пісьмы павыкідаліся з сумкі. □ — Зняць .. [птушанят] трэба, а то яшчэ павыкідаюцца [з гнязда], — мітусілася Лідка. Ляўданскі.

павыкіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Выкінуць усіх, многіх або ўсё, многае. [Юзік:] А што, калі .. [коні] нас разнясуць ды павыкідаюць, бо маладыя, першы раз запрэжаны? Чарот. Дзяцел падзяўбе, падзяўбе, потым павыкідае са шчыліны трэсачкі на зямлю ды зноў за работу. Мяжэвіч. Ліпы, што раслі ўздоўж гарадскіх вуліц, толькі павыкідалі свае светла-зялёныя ліпучыя лісточкі. Арабей.

2. Выкідаць некаторы час. Павыкідаць да абеду гной.

павыкі́дваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад павыкідваць.