закліно́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да заклінавацца.
2. Зал. да закліноўваць.
закліно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заклінаваць.
заклубі́цца, ‑біцца; зак.
Пачаць клубіцца.
заклы́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць клыгаць. Заклыгаў па сцежцы.
заклы́паць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Клыпаючы, дабрацца куды‑н. Заклыпаць дадому.
заклы́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць клыпаць.
заклю́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад заключыць.
заключа́цца, ‑аецца; незак.
1. Быць сутнасцю чаго‑н., зводзіцца да чаго‑н. Эстэтычнае хараство апавядання [Я. Брыля «У сям’і»] ў тым і заключаецца, што ў ім, як у люстры, адбіліся жывыя вобразы народных талентаў. Майхровіч.
2. Зал. да заключаць.
заключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
1. Незак. да заключыць.
2. Утрымліваць у сабе, мець у сваім складзе. Справаздача заключала ў сабе падрабязныя звесткі аб дзейнасці арганізацыі.
заклю́чны, ‑ая, ‑ае.
Апошні, завяршальны. Заключны канцэрт. Заключнае слова.
заключы́ць, ‑ключу, ‑ключыш, ‑ключыць; зак.
1. што. Афіцыйна дамовіцца аб чым‑н., прыйсці да пагаднення. Заключыць дагавор.
2. са злучн. «што» і без дап. Зрабіць вывад, заключэнне з чаго‑н., на падставе чаго‑н. Мяркуючы па, тым, як Сарокіна прыняла параненага лейтэнанта, можна было смела заключыць, што чалавек яна не наш. Курто. Доктар заключыў, што ў Андрэя стэнакардыя, і адразу накіраваў у палату. Кандрусевіч.