загу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да загуляць.
загуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм. Забавіцца, прабыць занадта доўгі час на пагулянцы. Заспаная гаспадыня адамкнула мне дзверы. — Недзе вы гэтак загуляліся. — Ды так забавіўся трохі. Сабаленка. // Захапіўшыся якой‑н. гульнёй, забыцца на ўсё. Віталік так загуляўся, што не заўважыў, як і прыцемкі нахапіліся. Даніленка.
загуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1. Пачаць гуляць (у 2, 3, 4 і 6 знач.).
2. Празмерна захапіцца гулянкай, папойкамі. Пазаўчора ў Гайку «фэст» быў. І хто толькі выдумаў гэтыя «фэсты»! Вось і не могуць спыніцца... Загулялі... Шамякін.
•••
Загуляць на вяроўках — апынуцца на вісельні, быць павешаным.
загуме́нне, ‑я, н.
Месца за гумном, за гумнамі. Патапчык не захацеў ехаць вуліцай, а пайшоў па загуменнях. Чарнышэвіч. Жанчына.. не пайшла вуліцаю, а павярнула загуменнем у задворкі. Колас.
загуме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца за гумном, за гумнамі. Мінуў .. [Няміра] платы і выйшаў на загуменную дарогу. Чорны.
•••
Варона загуменная гл. варона.
загу́снуць, ‑не; пр. загус, ‑ла; зак.
Разм. Тое, што і загусцець. Каша загусла.
загу́ста, прысл.
Разм. Надта густа, гусцей, чым трэба. Жыта пасеялі загуста.
загусты́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Густаваты, гусцейшы, чым трэба.
загусце́лы, ‑ая, ‑ае.
Які загусцеў, стаў густым. Мы з Марынічам адбегліся ад дарогі .. Пападалі ніц у загусцелую, трохі прасохлую твань. Сабаленка.