Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

завярце́ць 1, ‑вярчу, ‑верціш, ‑верціць; зак., каго-што.

Абгарнуць, абматаць чым‑н. з усіх бакоў. Завярцець пакунак у газету. □ — Прамый ды завярці [нагу], я табе чыстай анучкі пашукаю. Чорны.

завярце́ць 2, ‑вярчу, ‑верціш, ‑верціць; зак.

Пачаць вярцець.

завярша́льнік, ‑а, м.

Той, хто канчае, завяршае якую‑н. справу. Гэта была маналітная армія старых і юных, .. пачынальнікаў і завяршальнікаў адной вялікай ідэі, ідэі Леніна. Мікуліч.

завярша́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да завяршальнік.

завярша́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з заканчэннем, завяршэннем чаго‑н. Завяршальны этап работы. □ Гарманічная завяршальная лінія будынкаў вакол плошчы рабіла яркі архітэктурны эфект. Ліс.

завярша́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да завяршыцца.

2. Зал. да завяршаць.

завярша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завяршыць.

завярша́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад завяршаць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які з’яўляецца заканчэннем, завяршэннем чаго‑н. Завяршаючы год пяцігодкі. Завяршаючая чвэрць навучальнага года.

3. Дзеепрысл. незак. ад завяршаць. Кравец прыпыніўся ў сваім двары за шулам, завяршаючы ход сваіх думак. Чорны.

завяршы́цца, ‑вершыцца; зак.

Закончыцца, скончыцца. Канцэрт завяршыўся песняй. У сакавіку завяршыўся хакейны сезон.

завяршы́ць, ‑вяршу, ‑вершыш, ‑вершыць; зак., што.

1. Зрабіць верх у чым‑н. Завяршыць стог.

2. Давесці да канца; закончыць, скончыць. Завяршыць сяўбу. Завяршыць вучобу.

3. З’явіцца канцом, завяршэннем чаго‑н. Кнігу гэту, якая завяршыла трылогію і дала ёй назву, народны паэт дапісаў у 1954 годзе. Казека.

завяршэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. завяршаць — завяршыць.

2. Тое, чым заканчваецца, завяршаецца што‑н. — Замест ранейшай аварыі з машынаю, зробіш аварыю з чалавекам. Гэта будзе завяршэннем тваёй службы. Чорны.