заі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
1. Гіст. Заняцце, захоп свабоднага ўчастка зямлі пры першапачатковым засяленні мясцовасці, а таксама ўчастак, заняты такім чынам. Ёсць пасёлак на поўначы «Зімка». Давялося мне там зімаваць, у тайзе раскарчоўваць заімку, Ставіць хату, бярвенне часаць. Хведаровіч.
2. Невялікі пасёлак або асобная сядзіба за межамі асноўнага паселішча на Урале і ў Сібіры. Гляджу на леташнія здымкі, Што крышку палінялі без пары, І ўспамінаю дальнія заімкі, І астравы, і плёсы Усуры. Грахоўскі.
заінвентарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.
Унесці ў інвентарны спіс, паставіўшы парадкавы нумар. Заінвентарызаваць кнігу.
заі́нелы, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты інеем. Заінелае акно. □ У начной шэрані значыліся то заінелыя голыя бярозы, то дачныя будынкі, то мачты з правадамі высокага напружання. Мележ.
заі́нець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Пакрыцца інеем. Дрэвы заінелі. □ [Каня] ніколі не трэба было падганяць — сам трухае ўсю дарогу, спацее, стане белы ўвесь, заінее. Дамашэвіч.
заінтрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак, каго-што.
Выклікаць вялікую зацікаўленасць; захапіць, зацікавіць. Відаць было, што .. [Янка] хацеў заінтрыгаваць прыяцеля і не адказваў проста на яго пытанне. Колас. Заінтрыгавала Андрэя тое, што яго так хутка выклікае Паддубны — нядаўна ж былі ў яго. Пестрак.
заінтрыго́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да заінтрыгоўваць.