зазлава́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Раззлаваны, узлаваны. Зазлаваны пан Чапкоўскі нацкаваў на .. [мельніка] лютых сабак. Бядуля. Зазлаваны Сімон завярнуўся і пайшоў між градак, знарок зачэпліваючы тычкі і выварочваючы іх. Самуйлёнак.
зазлава́цца, ‑злуйся, ‑злуешся, ‑злуецца; ‑злуёмся, ‑злуяцеся; зак.
Разм. Тое, што і зазлаваць. [Марцін] зазлаваўся і ўдарыў сабаку нагою ў бок. Бядуля.
зазлава́ць, ‑злую, ‑злуеш, ‑злуе; ‑злуём, ‑злуяце; зак.
Прыйсці ў стан азлаблення; раззлавацца. [Міхалку] стала страшна, што Зося можа зазлаваць і зусім пакінуць яго. Чорны. [Юрась] зразумеў, што я пацвельваюся, і зазлаваў. Савіцкі.
зазнава́цца, ‑знайся, ‑знаешся, ‑знаецца; ‑знаёмся, ‑знаяцеся; заг. зазнавайся.
Незак. да зазнацца.
зазнава́ць, ‑знаю, ‑знаеш, ‑знае; ‑знаем, ‑знаяце.
Незак. да зазнаць.
зазна́йка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑знайцы, Т ‑знайкай, ж.; Р мн. ‑знаек.
Той, хто зазнаецца. Дзяўчына як дзяўчына. Праўда, не выскачка, не зазнайка. Гроднеў. Хацелася плаўненька пусціць [трактар] у ход, паказаць гэтаму зялёнаму зазнайку [Бадытчыку], што і мы не лыкам шытыя. Лобан.
зазна́йства, ‑а, н.
Паводзіны зазнайкі; важнічанне, ганарлівасць. [Паходня] абвінаваціў Ваўчка ў самасупакоенасці і зазнайстве, у нежаданні прыслухоўвацца да новага. Хадкевіч.
зазна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Заганарыцца, заважнічаць. — Зазнаўся, браце, зазнаўся. Гэта ж за гэтулькі часу ні разу не зайсці. Сергіевіч.
зазна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і са злучн. «што».
Зведаць на ўласным вопыце; перажыць, адчуць. Зазнаць шчасце. □ [Чалавек] даўно ўжо не быў хлапчуком і зазнаў у жыцці, што мужнасць і пяшчотнасць — родныя сёстры. Мехаў.
зазнача́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да зазначаць.