падраку́шачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які знаходзіцца пад ракушачным слоем.
падрамантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Разм. Зрабіць невялікі рамонт; паправіць крыху. Хадзіў [Алёшка] па шкляроў, па водаправодчыкаў — трэба было падправіць адно, пад рамантаваць другое. Лынькоў. Дом за апошнія гады падрамантавалі, павесілі ацынкаваныя вадасцёкавыя трубы, новыя, бліскучыя. Навуменка.
падрама́ць, ‑драмлю, ‑дрэмлеш, ‑дрэмле; зак.
Драмаць некаторы час. Свідраль меў звычку пасля работы пераапрануцца ў піжаму і, пакуль жонка згатуе вячэру, паляжаць з газетай на мяккай канапцы, крыху падрамаць. Дуброўскі. Зліпаліся павекі. Трэба было хоць крыху падрамаць, каб заўтра з новымі сіламі ўзяцца за работу. Мяжэвіч.
падра́мнік, ‑а, м.
Спец. Рамка, на якую нацягваецца палатно для карціны. З-за пляча відаць быў даўгаваты кавалак палатна, нацягнуты на падрамнік. Асіпенка. Самога дырэктара студэнты засталі перад расцягнутым на падрамніку палатном, з палітрай у руках. Карпюк.
падра́нак, ‑нка, м.
Спец. Звер або птушка, раненыя паляўнічым. — Што ж гэта з ёй [птушкай]? — Падранак яна, вось што. З адным вокам. Другое зарасло пухам. Бачыце?.. Карамазаў.
падра́нены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падраніць.
падра́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.
У мове паляўнічых — злёгку раніць, падстрэліць. Я ударыў па .. [дзіку] дуплетам І падраніў, а не паклаў. Караткевіч.
падранцве́ць, ‑ее; ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.
Здранцвець — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Рукі падранцвелі.
падра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падраць.
2. у знач. прым. Дзіравы, абшарпаны; зношаны. Алесік страшна закіданы і адзеты бядней за ўсіх. Кашулька ў яго падраная, нямытая, заношаная. Колас.
падра́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падраніць.