Спец. Рамка, на якую нацягваецца палатно для карціны. З-за пляча відаць быў даўгаваты кавалак палатна, нацягнуты на падрамнік.Асіпенка.Самога дырэктара студэнты засталі перад расцягнутым на падрамніку палатном, з палітрай у руках.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)