Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

за́рава і за́рыва, ‑а, н.

Водбліск пажару, полымя, агнёў і пад. на небе. Зарава электрычных агнёў над гарадком пачало меркнуць, агні — радзець, а гарадок — траціць ад гэтага свае абрысы. Дуброўскі. Закончан бой, і зарыва пажару То ўспыхне, то суцішыцца ў акне. Лойка.

зарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Разм. Сустракаць зару (на рыбнай лоўлі, на начлезе, на паляванні). Я хлопцам тады яшчэ быў. Зараваць на досвітку неяк сабраўся. .. Сяджу я на беразе, ды драмлю, схіліўшыся над вудамі. Сачанка.

зарагата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; зак.

Пачаць рагатаць. // Азвацца рогатам; прарагатаць. Ён уголас зарагатаў, пасля раптам стрымаўся. Гартны. — Ха — ха — ха! — Зарагатала раптам Надзя, потым кінулася на ложак. Чарнышэвіч.

зара́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.

1. ‑у. Пэўная колькасць выбуховага рэчыва, шроту, карцечы, якая змяшчаецца ў снарадзе, патроне, стрэльбе. Тапурыя высыпаў на далонь рэшткі пораху. Заставалася якраз на адзін зарад. Самуйлёнак. У стрэльбе быў добры зарад шроту. Корбан.

2. ‑а. Баявы снарад, патрон і пад. [Ётка] дастае з пісьмовага стала рэвальверы і гарады да іх. Чорны. // Куля, шрот, карцеч з пэўнай колькасцю выбуховага рэчыва, запраўленыя ў канал агнястрэльнай зброі. Забіць шомпалам зарад. // Пэўная колькасць выбуховага рэчыва са ўзрывальнікам. Толавы зарад. □ Узляцеў у паветра мост, пахіснулася і пахілілася вадакачка. Лясніцкі загадаў падкласці пад яе адзін зарад. Шамякін.

3. ‑у. Колькасць электрычнасці ў якім‑н. целе. Дадатны зарад. Адмоўны зарад. Рознаіменныя гарады.

4. ‑у; перан.; чаго. Запас якіх‑н. пачуццяў, якасцей і пад. Зарад энергіі.

зара́давацца, ‑радуюся, ‑радуешся, ‑радуецца; зак.

Разм. Пачаць радавацца. // Узрадавацца. Убачыла [Кацярына] Міканора і зарадавалася, хоць і разгубленасць і сарамлівасць мільганулі ў сухіх ацёклых вачах. Кулакоўскі. Дзед сапраўды зарадаваўся выратаванаму рою не менш за Міхалку. Якімовіч.

зараджа́льшчык, ‑а, м.

Спец. Баец, які зараджае гармату.

зараджа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зараджаць ​2 — зарадзіць ​2.

зара́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зарадзіць ​2.

2. у знач. прым. З устаўленым зарадам; прыгатаваны да дзеяння (пра агнястрэльную зброю, міну, капкан і пад.). Зараджаная вінтоўка. Зараджаны дыск.

зараджа́цца 1, ‑аецца.

Незак. да зарадзіцца ​1.

зараджа́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зарадзіцца ​2.

2. Зал. да зараджаць ​2.

зараджа́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зарадзіць ​1.

зараджа́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зарадзіць ​2.