замыслава́ты, ‑ая, ‑ае.
Складаны, хітры, не адразу зразумелы. Дзяцей часта асякаюць старэйшыя ў сям’і, калі яны прыстаюць з запытаннямі, то вельмі наіўнымі, то часамі занадта замыславатымі. Колас. // Вычварны, мудрагелісты. [Шурка] .. выпісвае на невялікай ледзяной сцяжынцы замыславатую фігуру. Васілевіч.
замы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разм. Задумаць, надумаць. Антось наш дбалы, акуратны, А пры рабоце які здатны! Што ні замысліць, то ўсё зробіць. Колас.
замы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., што.
1. Адмыць пляму, не мыючы ўсю адзежыну. Зажыць рукаў.
2. Сапсаваць, няўмела ці занадта часта мыючы. Замыць сукенку.
3. Змыць няроўнасці на пяску, зямлі і пад. (пра цякучыя воды). Гэткі дождж — любы след замые! Савіцкі. // Занесці пяском, жвірам вусце ракі, які‑н. прадмет на дне ракі. / у безас. ужыв. Камень замыла пяском.
замыча́ць і замычэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Пачаць мычаць, мычэць. // Прамычаць, прамычэць; мыкнуць. Карова яшчэ здалёк пачула гаспадара і замычала. Новікаў.
замышля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да замышляць.
замышля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да замысліць.
замэ́дзгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. груб. Забрудзіць, пашарпаць. Замэдзгаць адзежу.
замэ́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць мэкаць. // Мэкнуць. Каза замэкала і .. уцякла ў катух. Лужанін.
замя́мліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Разм. Пачаць мямліць.