запэ́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. у што, чым і без дап. Забрудзіць, вымазаць. Максім запэцкаў рукі і гімнасцёрку ў ліпучую смалу. Шамякін. Барада за гэтыя дні адрасла, і здаецца, што гэта .. [Раман] твар свой нечым запэцкаў. Чорны.
2. перан. Зняславіць, зганьбіць. Маёй душы нікому не запэцкаць. Панчанка. А я ганарлівы, што ў палкіх гадах Імкненні свае не запэцкаў. Лявонны.
запява́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е; Т ‑ай, ж.
1. Спявак (спявачка), які (якая) выконвае запеў у харавых спевах. За гутаркаю пасыпаліся песні; запявалам вызваўся Хлор. Гартны. У гуртку мастацкай самадзейнасці і на вечарынках .. [Мар’яна] заўсёды была запявалай. Стаховіч.
2. перан. Разм. Пачынальнік, зачыншчык чаго‑н. Мы гартаваліся У баях і ў працы дбалай, Мы небывалага юнацтва запявалы. А. Александровіч.
запява́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.
1. Пачынаць песню, выконваць запеў (у 1 знач.). На другой ці трэцяй рэпетыцыі, калі Наташа больш-менш асвоілася ў хоры, Ала Міхайлаўна даручыла і ёй запяваць нейкую песню. Краўчанка.
2. Пачынаць спяваць. Пачынае запяваць сваю спрадвечную песню .. зязюля. Лынькоў.
запява́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запець 1.
запяка́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Страва, прыгатаваная запяканнем. Бульбяная запяканка. Рысавая запяканка.
2. Ягадная наліўка з прыправамі, прыгатаваная шляхам гарачай апрацоўкі.
запяка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. запяка́ць — запячы 1.
запяка́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да запячыся.
2. Зал. да запяка́ць.
запя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Саслаць, пасадзіць (у турму, астрог і пад.); запраторыць. — Куды б нас ужо запякалі цяпер, каб злавілі? Штрафною ротай не абышлося б. Брыль. [Максім:] А ты думаеш, я не ведаю, што ты з Ганецкім нашых хлопцаў у турму запякаў. Козел.
запяка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑ае.
Незак. да запячы 1.
запялёскацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць пялёскацца.
запялёскаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць пялёскаць.
зап’яне́лы, ‑ая, ‑ае.
П’яны, ап’янелы. — Марына! — гукнуў трохі зап’янелы Ліпскі. — Ідзі развітайся. Лупсякоў.