Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

запы́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць цяжка і шумна дыхаць; задыхацца (ад шпаркай хады, бегу і пад.). [Лёня] кідаў на Ваню касыя позіркі: не запыхаўся яшчэ? Новікаў.

запы́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць пыхаць.

запы́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць пыхкаць.

запэ́ўненне, ‑я, н.

Катэгарычнае, гарантыйнае сцверджанне. Наперакор людскім запэўненням аб яго здольнасцях, Барыс ведаў, што мастака з яго не выйдзе ніколі. Быкаў.

запэ́ўніванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запэўніваць — запэўніць.

запэ́ўнівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да запэўніваць.

запэ́ўніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запэўніць.

запэ́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго, у чым і са злучн. «што».

Пераканаць у правільнасці чаго‑н.; паручыцца за што‑н. — Дазвольце запэўніць вас, таварышы, што наша справа калектыўнай гаспадаркі ёсць справа жыццёвая, правільная, а таму ёй належыць будучыня. Колас. — Прывязу лыжы, прывязу абавязкова, — запэўніў бацька, беражліва апускаючы сына на падлогу. Хадкевіч. Дзядзька Карней запэўніў, што асеннімі пасадкамі займацца яшчэ не позна. Якімовіч.

запэ́цканы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад запэцкаць.

2. у знач. прым. Нячысты, брудны. Зала патроху напаўнялася, чыгуначнікі ў запэцканыя сініх спяцоўках стаялі маўклівыя, строгія. Навуменка.

запэ́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. у што, чым і без дап. Забрудзіцца, вымазацца. Запэцкацца чарнілам. □ Вучні запэцкаліся ў смалу і гразь. Скрыпка.

2. перан. Зняславіць сябе ганебным учынкам. — Каму помсціць? Табе? Ты нават гэтага не варты, Мікола! Запэцкаешся аб цябе. Брудны ты з галавы да ног. Шашкоў.