запы́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да запыліцца 1.
запы́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запыліць 1.
запыля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.
Незак. да запыліцца 1.
запыні́цца, ‑пынюся, ‑пынішся, ‑пыніцца; зак.
Разм.
1. Замарудзіць або спыніць свой рух, ход; прыпыніцца. Ля ўваходу Мікола запыніўся на момант, каб перавесці дыханне, затым, не пастукаўшы ў дзверы, з сілай ірвануў іх на сябе. Сіняўскі. Зімовыя надвячоркам ля хаты старасты запыніліся двое. Навуменка.
2. Запнуцца, абарваць або замарудзіць гаворку. Чамусьці перад тым, як вычытаць Галіна прозвішча, дырэктар запыніўся, быццам у яго не хапіла духу. Сабаленка.
3. на кім-чым. Затрымацца, сканцэнтравацца на кім‑, чым‑н. (пра вочы, позірк, думкі і пад.). Дапытлівыя шэрыя вочкі селяніна на момант запыніліся на Лабановічу. Колас.
запыні́ць, ‑пыню, ‑пыніш, ‑пыніць; зак., каго-што.
Разм.
1. Спыніць рух, ход каго‑, чаго‑н., затрымаць каго‑, што‑н. на месцы. Запыніць машыну. □ Людзі разыходзяцца. Намерыўся выйсці і Свідэрскі, але яго запыніў сержант. Глебка. // Запаволіць, прыпыніць. Запыніць дыханне. Запыніць крок.
2. на кім-чым. Затрымаць, сканцэнтраваць на кім‑, чым‑н. (сваю ўвагу, позірк, думку і пад.). Ніна запыніла позірк на маршчынках, што выразаліся пад вачамі. Мележ. // Прыцягнуць да сябе чыю‑н. увагу. Вось тая шчаслівая думка, што запыніла на сабе Пракопаву ўвагу. Колас.
запыня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да запыніцца.
2. Зал. да запыняць.
запыня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да запыніць.
запы́рскацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пакрыцца пырскамі. Запырскацца вадой.
запы́рскаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Пакрыць пырскамі. Кроў запырскала гімнасцёрку і штаны. Мележ.
запы́рскаць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць пырскаць.
запы́рсквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да запырскацца.
2. Зал. да запырскваць.