Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наро́шчвацца, ‑аецца; незак.

1. Рабіцца больш моцным, больш вялікім. Тэмпы нарошчваюцца. Сіла гуку нарошчваецца.

2. Зал. да нарошчваць.

наро́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Незак. да нарасціць.

2. Рабіць мацнейшым, больш моцным. Нарошчваць удары па ворагу. Нарошчваць сілу гуку.

нарсу́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Народны суд.

на́ртавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нартаў. Нартавыя палазы. // Пракладзены, утвораны нартамі. Нартавая дарога.

нарту́ціць, ‑ртучу, ‑ртуціш, ‑ртуціць; зак., што.

Спец. Нанесці ртуць на паверхню чаго‑н.; накрыць што‑н. ртуццю.

нарту́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да нартучваць.

нарту́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нартуціць.

на́рты, ‑аў; адз. нарта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.

Доўгія, вузкія сані ў народаў Поўначы для язды на сабаках або аленях. Алені прыпыніліся, чалавек на партах стаў на калені і глядзеў у мой бок. Шамякін.

нарубі́ць, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., чаго.

Спец. Вырубіць, здабыць у шахце (пра каменны вугаль). Нарубіць вугалю.

нару́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нарубіць.