заплю́шчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
1. Прыкрыцца павекамі, зажмурыцца (пра вочы). [Волечка] зноў цяжка дыхала, твар яе яшчэ больш гарэў і вочы заплюшчыліся. Чорны.
2. Закрыць свае вочы; зажмурыцца. Хлопцы ступілі з сянец у хату і заплюшчыліся пасля цемры. Паўлаў. Ларысе святло .. разанула па вачах, і яна таксама заплюшчылася. Арабей.
заплю́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.
Прыкрыць павекамі, зажмурыць (вочы). [Дзіця] даверліва заплюшчыла вочкі і заснула. Лукша. Уставаць не хацелася, Васіль павярнуўся на другі бок і зноў заплюшчыў вочы. Кулакоўскі.
заплява́цца, ‑плююся, ‑плюешся, ‑плюецца; ‑плюёмся, ‑плюяцеся; зак.
Разм. Запляваць сябе, абплявацца.
заплява́ць 1, ‑плюю, ‑плюеш, ‑плюе; ‑плюём, ‑плюяце; каго-што.
Пакрыць, забрудзіць пляўкамі. [Пасажыр] выкурыў з паўтузіна цыгарэт і запляваў усю падлогу навокал. Корбан.
заплява́ць 2, ‑плюю, ‑плюеш, ‑плюе; ‑плюём, ‑плюяце; зак.
Разм. Пачаць пляваць.
запля́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
1. Пакрыцца плямамі.
2. перан. Пакрыць сябе ганьбаю; абняславіцца.
запля́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.
1. Пакрыць плямамі. Запляміць спадніцу. Запляміць стол чарнілам.
2. перан. Зганьбіць, абняславіць. Запляміць сябе ганебным учынкам. □ Пятро як бы баяўся, каб хто незнарок не абразіў, не запляміў яго светлых і чыстых пачуццяў. Шамякін.
запля́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да запляміцца.
2. Зал. да заплямліваць.
запля́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запляміць.
запля́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць пляскаць. // Пляснуць некалькі разоў запар; прапляскаць. Нехта паспрабаваў запляскаць у далоні, нехта голасна засмяяўся. Пянкрат. Ліда запляскала ў далоні і кінулася ў двор, каб затрымаць садоўніка. Прокша.
запляска́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.
Зрабіць пляскатым. Запляскаць цвік. // Прыпляскаць. Запляскаць лапатай зямлю на капцы.