завя́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. завя́з, ‑ла; зак.
Засесці, загрузнуць у чым‑н. топкім, сыпкім, цесным. Завязнуць у снезе. Машына завязла ў балоце. □ Зняможаны кот трапіў у дзірку між плота і завяз. Пальчэўскі. Ці ногі ў пяску завязлі, ці стома ісці не дае?.. В. Макарэвіч.
за́вязь, ‑і, ж.
1. Ніжняя полая частка песціка ў кветцы, якая пасля апылення ператвараецца ў плод. Галіна яблыні, уся ў светла-зялёных камячках завязі, ціха пагойдвалася над самай фіранкай каля стала. Хадкевіч. На ляшчыне.. зелянеюць першыя завязі арэхаў. Лынькоў. // Маленькія недаспелыя плады. Усе сухія баравіны Пакрыты завяззю брусніц. Глебка.
2. Узнікненне, утварэнне плода. Пачатак завязі.
завя́лены, ‑ая, ‑ае.
Высушаны на паветры; вялены. Завяленая рыба.
завялі́кі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Велікаваты, большы, чым патрэбна. Знаёмы гарнітур здаваўся завялікім і прасторна вісеў на Нетрусёвых плячах. Гартны.
завя́ліцца, ‑ліцца; зак.
Падсохнуць, зрабіцца вяленым. Рыба завялілася.
завя́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Падсушваючы на сонцы, паветры, зрабіць вяленым. Завяліць тытунь.
завя́лы, ‑ая, ‑ае.
Які завяў, зрабіўся вялым; засохлы, падсохлы. Зморшчаныя, завялыя баравікі нанізвалі на нітку, і яны дасушваліся ўжо на сонцы. Жычка. Марцін сяджу на драбінках калёс, звесіўшы ногі, і нецярпліва кусаў пахучую завялую травінку, выцягнутую з сена. Мележ. // перан. Які страціў жвавасць, свежасць; пабляклы. Я ўспомніў.. каменданта — нізкага, тоўстага, з бычыным каркам і завялымі непрыкметнымі вачыма. Лупсякоў.
завя́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. завяльваць — завяліць і стан паводле знач. дзеясл. завяльвацца — заваліцца. Завяльванне рыбы.
завя́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да завяліцца.
2. Зал. да завяльваць.
завя́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да завяліць.