Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

запра́шваць і запро́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запрасіць ​1 (у 3 знач.).

запрашэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. запрашаць — запрасіць (у 1, 2 знач.).

2. Просьба, прапанова з’явіцца куды‑н., зрабіць што‑н. За стол селі не ўсе: суседкі ад запрашэння ветліва адмовіліся і прымасціліся на лаве. Шамякін. // Пісьмо або запіска з просьбай з’явіцца куды‑н., зрабіць што‑н. Разаслаць запрашэнні. □ Лабановіч прызнаўся, што рэдактар прыслаў яму запрашэнне прыстаць на работу ў рэдакцыю. Колас.

запро́даж, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запрадаць ​1.

запро́дажны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да запродажу, звязаны з ім. Запродажнае пагадненне.

запро́с, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. запрасіць ​1 (у 3 знач.).

2. Запытанне, запатрабаванне. Запросы, якія пасылаліся на адрас Акадэміі, засталіся без адказу. Шахавец.

запро́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад запрасіць ​1.

запро́швацца,

гл. запрашвацца.

запро́шваць,

гл. запрашваць.

запру́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Збудаванне для пад’ёму ўзроўню вады ў рацэ; плаціна, гаць. Не даязджаючы да рэчкі, усе пазлазілі з фурманкі, каб запыніцца на мастку, палюбавацца двухпавярховым млыном і струменем вады, якая падала ўніз з запруды на вышыні некалькіх сажняў. Колас. На канаве калгас пабудаваў запруду, пачысціў ад раскі дно, і цяпер у ёй вада, як крынічная. Сабаленка.

2. Запруджанае месца. У замку трывога. Рэйтары ў запрудзе знайшлі цівуна, як выкошвалі зелле. Бажко.

запру́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад запрудзіць.