Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наркатыза́тар, ‑а, м.

Спец. Асоба, якая дае наркоз, праводзіць наркатызацыю.

наркатыза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наркатызаваць.

наркаты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да наркотыка (у 1 знач.); які ўтрымлівае наркотык. Наркатычнае рэчыва.

2. Выкліканы наркотыкам (у 1 знач.). Наркатычны стан.

нарко́з, ‑у, м.

1. Штучна выкліканы сон са стратай прытомнасці і болевай адчувальнасці. Даць наркоз. Рабіць аперацыю пад наркозам.

2. Разм. Тое, што і наркотык (у 1 знач.).

[Грэч. nárk ōsis — аняменне.]

нарко́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да наркозу.

нарко́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне наркалогіі. Урач-нарколаг.

нарко́м, ‑а, м.

Народны камісар. Паважна старыя вітаюць наркома, Падносяць хлеб-соль, караваі і мёд. Купала.

нарко́маўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да наркома, належыць наркому.

нарко́тык, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў якасці болепатольнага або снатворнага сродку.

2. ‑а. Тое, што і наркаман.

[Ад грэч. narkōtikós — які прыводзіць да анямення, аглушэння.]

нармава́цца, ‑муецца; незак.

Зал. да нармаваць.