запрага́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. запрагаць — запрэгчы.
запрага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да запрэгчыся.
2. Зал. да запрагаць.
запрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запрэгчы.
запраграмі́раваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад запраграміраваць.
запраграмі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе.
Зак. да праграміраваць.
запрадава́цца, ‑даюся, ‑даешся, ‑даецца; ‑даёмся, ‑даяцеся; незак.
1. Незак. да запрадацца.
2. Зал. да запрадаваць.
запрадава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце, ‑даюць.
Незак. да запрадаць 1.
запрада́цца, ‑дамся, ‑дасіся, ‑дасца; ‑дадзімся, ‑дасцеся, ‑дадуцца; зак.
Разм. Узяць задатак пад якую‑н. службу, работу пры дагаворы з кім‑, чым‑н. Запрадацца замежнай разведцы. // Поўнасцю падпарадкавацца каму‑н. за якія‑н. выгады. — Не трэба нам і настаўнік, што за аб’едкі з панскага стала запрадаўся панам з душою! Брыль.
запрада́ць 1, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасце, ‑дадуць; зак., каго-што.
Разм. Папярэдне дамовіцца аб продажы каго‑, чаго‑н., атрымаўшы пры гэтым задатак. Запрадаць ураджай. □ — Гэта работа — плод многіх шуканняў, гэта адзіная мэта і вялікая мая праца... Я нікому яе не запрадаваў. Самуйлёнак.
запрада́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запрасці.
запра́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запрасці.