Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

запо́ўніцца, ‑ніцца; зак.

Стаць поўнасцю занятым, напоўненым чым‑н. У адно імгненне запоўнілася ўся вуліца старымі і малымі. Пестрак. На адзін момант Саўка дужа здзівіўся, што ён ляжыць у сене, але гэты часовы прарыў і пустата ў яго памяці борзда і востра запоўніліся ўспамінамі. Колас.

запо́ўніць, ‑поўню, ‑поўніш, ‑поўніць; зак., што.

1. Поўнасцю заняць, напоўніць чым‑н. Запоўніць ванну вадой. Запоўніць зернем элеватар. // Поўнасцю заняць, запоўніць сабой. Маленькую вёску запоўнілі войскі. Мележ. Сонца грэла па-летняму, вуліцы запоўнілі дэманстранты. Грамовіч.

2. Упісаць неабходныя звесткі. Запоўніць анкету. Запоўніць табель.

запра́ва, ‑ы, ж.

Тое, чым запраўляюць страву; прыправа, закраса. Там [на чужыне] давалі толькі шпінат. Без заправы, Без грама солі. Аўрамчык. На думку маёй бабкі, суп з фасолі не патрабуе ні прыправы, ні заправы. Сяркоў.

заправа́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад заправадзіць.

заправа́джванне, ‑я, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заправаджваць — заправадзіць.

заправа́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да заправаджваць.

заправа́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заправадзіць.

заправа́дзіць, ‑ваджу, ‑вадзіш, ‑вадзіць; зак., каго-што.

Разм. Адаслаць, саслаць куды‑н. далёка ці надоўга. — Бацька заправадзіў млне памагаць у Дойлавай гаспадарцы. Адамчык.

запра́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для запраўкі (у 1 знач.). Заправачная палонка. Заправачная станцыя.

заправі́ла, ‑ы, м.

Неадабр. Пра таго, хто іграе кіруючую ролю дзе‑н., верхаводзіць кім‑, чым‑н. П. Пестрак паказаў у рамане, што не кучка капіталістычных заправіл, а народ з’яўляецца той рэальнай сілай, якая творыць гісторыю. Хромчанка. Андрэя Драчуна і яшчэ самых галоўныя заправіл вёскі забралі на вайну ў першую мабілізацыю. Чарот.