Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

запо́на, ‑ы, ж.

Пакрывала для ног у брычцы. Карэта рушыла. Сядок усміхнуўся, прыкрыў ногі запонай і адкінуў фіранку са слюдзянога акенца. Караткевіч.

запо́р 1, ‑а, м.

Прыстасаванне, якое служыць для запірання дзвярэй, варот і пад. Жалезны запор. Аўтаматычны запар. □ Неўзабаве заляскаталі запоры дзвярэй і ў пустаце форткі паказаўся злы твар. Машара. Мінаў.. [Амелька] толькі двары з моцнымі дубовымі варотамі, з цяжкімі жалезнымі запорамі. Краўчанка. Аднойчы, седзячы на ганку, Паўлік заўважыў, што дзверы ў хляўчук адчынены. Дагэтуль яны заўсёды былі на запоры. Беразняк.

запо́р 2, ‑у, м.

Працяглая затрымка стулу або сістэматычнае няпоўнае апаражненне кішэчніка.

запо́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць поркацца.

запо́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць поркаць.

запо́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да запора ​1. Запорная ручка. Запорны кранштэйн. Запорнае прыстасаванне.

запо́рскаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць порскаць.

запо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць поўзаць.

запо́ўна, прысл.

Разм. Залішне поўна.

запо́ўніцца, ‑ніцца; зак.

Стаць поўнасцю занятым, напоўненым чым‑н. У адно імгненне запоўнілася ўся вуліца старымі і малымі. Пестрак. На адзін момант Саўка дужа здзівіўся, што ён ляжыць у сене, але гэты часовы прарыў і пустата ў яго памяці борзда і востра запоўніліся ўспамінамі. Колас.

запо́ўніць, ‑поўню, ‑поўніш, ‑поўніць; зак., што.

1. Поўнасцю заняць, напоўніць чым‑н. Запоўніць ванну вадой. Запоўніць зернем элеватар. // Поўнасцю заняць, запоўніць сабой. Маленькую вёску запоўнілі войскі. Мележ. Сонца грэла па-летняму, вуліцы запоўнілі дэманстранты. Грамовіч.

2. Упісаць неабходныя звесткі. Запоўніць анкету. Запоўніць табель.