Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пагу́шкванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пагушкваць і пагушквацца.

пагу́шквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Гушкацца памалу, зрэдку ці час ад часу. Пагушквацца на дошцы.

пагу́шкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што або чым.

Разм. Гушкаць памалу, зрэдку ці час ад часу. Пагушкваць малога ў калысцы.

пагы́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Гыркацца некаторы час; пасварыцца з кім‑н. Пагыркацца з суседзямі.

пагы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Гыркаць некаторы час. На двары пагыркаў сабака.

пагы́ркваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Гыркаць злёгку, зрэдку ці час ад часу.

пагэ́туль, прысл.

Да гэтага месца, дасюль.