Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

павыгіна́цца, ‑аецца; зак.

Выгнуцца — пра ўсё, многае. Жэрдкі павыгіналіся.

павыгіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Выгнуць што‑н. у многіх месцах, выгнуць усё, многае. Павыгінаць дрот.

павыгла́джвацца, ‑аецца; зак.

Выгладзіцца — пра ўсё, многае.

павыгла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выгладзіць усё, многае. Павыгладжваць сукенкі.

павыго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выгарнуць усё, многае. Павыгортваць вуглі з печы.

павыграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выграбці ўсё, многае. Павыграбаць попел з топак. Тхары павыграбалі норы. □ Белапалякі павыграбалі з усіх засекаў збажыну, пазабіралі добрых коней. Сабаленка.

павыгружа́цца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Выгрузіцца — пра ўсіх, многіх. Пасажыры павыгружаліся.

павыгружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Выгрузіць усё, многае. Павыгружаць кавуны з вагонаў.

2. і без дап. Выгружаць некаторы час. Павыгружаць да вечара.

павыгрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выгрызці, выесці ў многіх месцах, усюды. Павыгрызалі мышы дзіркі ў мяшках. Павыгрызала жывёла ўсю траву.

павыдава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце; зак., каго-што.

Выдаць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыдаваць атэстаты. Павыдаваць кнігі з бібліятэкі. Павыдаваць дачок замуж. Павыдаваць саўдзельнікаў.