Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

замча́ць і заімча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. каго-што. Мігам даставіць каго‑, што‑н. куды‑н. Панукі конік не чакае, І сам ён рыссю запускае, Як бы спяшаецца дамоў Замчаць сваіх гаспадароў. Колас.

2. Хутка ідучы, едучы, апынуцца дзе‑н. Паслухмяная трохтонка магла імчаць дзень і ноч і заімчаць хоць на край свету. Кулакоўскі.

за́мчышча, ‑а, н.

Месца, дзе стаяў замак. На вялікім замчышчы, дзе калісьці стаяў сярэдневяковы замак, узвышаюцца дзве напаўразбураныя высокія вежы, ад якіх дыхае сівой мінуўшчынай. С. Александровіч.

за́мша, ‑ы, ж. і замш, ‑у, м.

Мяккая скура з аксамітнай паверхняй, якая вырабляецца са шкуры аленя, лася і пад. шляхам спецыяльнай апрацоўкі. Чаравікі з замшы.

за́мшавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да замшы. // Зроблены з замшы. Замшавыя пальчаткі.

замшэ́лы,

гл. замшэлы.

замшэ́лы і заімшэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Аброслы, пакрыты мохам. Замшэлая страха. Замшэлы камень. □ Замшэлая яліна выцягнула, як руку, вялізны касматы сук на поўдзень. Лынькоў. У ззянні песцяцца бярозы,.. І роняць сокі — шчасця слёзы — На заімшэлыя камлі. Колас.

замшэ́ць,

гл. замшэць.

замшэ́ць і заімшэ́ць, ‑эе; зак.

Абрасці, пакрыцца мохам. Страха, вядома, ужо даўнавата паспела замшэць і грузна апускалася над вокнамі. Пестрак. Заімшэла гумно, І дзядоўская кузня Звекавала даўно. Чэрня.

замыва́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да замываць.

замыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замыць.