Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

запо́зненасць, ‑і, ж.

Затрымка, спазненне. Запозненасць у скліканні сходу атрымалася ад таго, што доўга не ўдавалася адшукаць .. хаты. Гартны.

запо́знены, ‑ая, ‑ае.

Які з’явіўся, здарыўся са спазненнем; позні. Запозненая вясна. □ На сінім палатне ракі добра відаць сям-там запозненыя жоўтыя гарлачыкі і белыя лілеі. Арочка.

запо́знівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да запазніцца.

запо́іны, ‑ін; адз. няма.

Разм. Тое, што і заручыны. Галоўку ўчашы ты прыгожа, — Сягоння прыедуць сваты. З гарэлкай прыедуць сягоння Й запоіны будуць твае. Купала.

запо́й, ‑ю, м.

Перыяд бесперапыннага п’янства. Піць запоямі.

запо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запаіць.

запо́йны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з запоем. Запойны ацёк.

запо́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Размешчаны за межамі поля, нівы, якія апрацоўваюцца. Запольныя ўчасткі зямлі.

запо́мніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак., каму.

Захавацца, утрымацца ў чыёй‑н. памяці. На ўсё жыццё запомніўся паэту той дзень, калі ў нумары ад 15 мая 1905 года газета «Северо-Западный край» змясціла яго верш «Мужык». «Полымя».

запо́мніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Захаваць, утрымаць у памяці. Першы ўрок у сваім трэцім класе Валя запомніць на ўсё жыццё. Дамашэвіч. Мікола на ўсё жыццё запомніў той дзень і час, як падышоў.. да роднай хаты. Краўчанка.