Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заплю́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Пакрыць пырскамі (вады, гразі і пад.). Заплюхаць сукенку.

заплю́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заплюхацца.

2. Зал. да заплюхваць.

заплю́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заплюхаць.

заплю́шчванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заплюшчваць — заплюшчыць.

заплю́шчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да зашлюшчыцца.

заплю́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заплюшчыць.

заплю́шчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Прыкрыцца павекамі, зажмурыцца (пра вочы). [Волечка] зноў цяжка дыхала, твар яе яшчэ больш гарэў і вочы заплюшчыліся. Чорны.

2. Закрыць свае вочы; зажмурыцца. Хлопцы ступілі з сянец у хату і заплюшчыліся пасля цемры. Паўлаў. Ларысе святло .. разанула па вачах, і яна таксама заплюшчылася. Арабей.

заплю́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.

Прыкрыць павекамі, зажмурыць (вочы). [Дзіця] даверліва заплюшчыла вочкі і заснула. Лукша. Уставаць не хацелася, Васіль павярнуўся на другі бок і зноў заплюшчыў вочы. Кулакоўскі.

заплява́цца, ‑плююся, ‑плюешся, ‑плюецца; ‑плюёмся, ‑плюяцеся; зак.

Разм. Запляваць сябе, абплявацца.

заплява́ць 1, ‑плюю, ‑плюеш, ‑плюе; ‑плюём, ‑плюяце; каго-што.

Пакрыць, забрудзіць пляўкамі. [Пасажыр] выкурыў з паўтузіна цыгарэт і запляваў усю падлогу навокал. Корбан.

заплява́ць 2, ‑плюю, ‑плюеш, ‑плюе; ‑плюём, ‑плюяце; зак.

Разм. Пачаць пляваць.