Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

запіха́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да заціхаць.

запіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запіхнуць.

запі́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запіхваць — запіхнуць.

запі́хвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да запіхваць.

запі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запіхнуць.

запіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм. Пхаючы, піхнуўшы, засунуць куды‑н. Гаспадыня.. пайшла, а я запіхнуў пад ложак чамадан.., сеў на крэсла. Чыгрынаў. [Яўхім] перахапіў з Алесевых рук торбу з соллю, паспрабаваў запіхнуць яе ў сваю шырокую кішэню, але не палезла, тады сунуў яе пад паху. Чарнышэвіч.

запі́ць 1, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑д’яце; заг. запі; зак., каго-што.

1. Выпіць што‑н. адразу пасля яды, пасля праглынання чаго‑н. Запіць лякарства. □ Хлеб падзялілі разам па кусочку, Сцюдзёнай запілі вадзіцай. Купала.

2. Разм. Справіць абрад заручын. Запіць нявесту.

запі́ць 2, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; заг. запі; зак.

Пачаць піць запоем.

запішча́ць і запішчэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Пачаць пішчаць, пішчэць.

запла́віць, ‑плаўлю, ‑плавіш, ‑плавіць; зак., што.

Ліквідаваць, пакрыўшы плаўленым металам. Заплавіць прабоіну.

запла́каны, ‑ая, ‑ае.

Са слядамі слёз, распухлы, пачырванелы ад плачу. Заплаканы твар. Заплаканыя вочы.