Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заплёскаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Запырскаць, заплюхаць. А на пліце цяжкой, бетоннай Дождж граззю прозвішчы заплёскаў. Танк.

заплёскаць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць плёскаць.

заплёскваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заплёскаць ​1.

заплёўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заплявацца.

2. Зал. да заплёўваць.

заплёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запляваць ​1.

заплікну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Абл. Зашпіліць. [Ігнат], спяшаючыся, заплікнуў паддзёўку на ўсе гузікі. Галавач.

запло́цце, ‑я, н.

Разм. Месца за плотам. Цэлы дзень то на прыгуменні, то каля заплоцця абціраўся [падсвінак]. Баранавых.

заплыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заплываць ​1.

заплыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заплыць ​1 і заплысці ​1.

заплыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заплыць ​2 і заплысці ​2.

заплы́сці 1 і заплы́ць 1, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. заплыў, ‑плыла, ‑ло; зак.

Плывучы, трапіць куды‑н., за што‑н. Заплыць за востраў. Далёка заплыць. □ Зялёнае возера, сярод якога шэрыя выспачкі-будынкі. Куды можна заплысці па яго хвалях? Гартны.

заплы́сці 2 і заплы́ць 2, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. заплыў, ‑плыла, ‑ло; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чым і без дап. Напоўніцца, пакрыцца чым‑н. цякучым, сыпкім. Вочы заплылі слязамі. □ Грузкім глеем заплылі Скрозь старажытныя дарогі. Зарыцкі. Нанава заплыла граззю, скупа зарасла зверху травою. Крапіва. // Зрабіцца маленькім, звузіцца ад распаўнелых або распухлых шчок (пра вочы). Вочы заплылі хіжаю сыццю. Гарэцкі.

2. чым і без дап. Распаўнець (ад тлушчу, ацёкаў, пухліны і пад.). [Верхаводка:] Табе хоць трохі трэба рухацца, а то заплывеш. І так на табе лопаецца ўсё, а тады зусім, як тая бочка будзеш. Губарэвіч.

заплы́ў, ‑плыву, м.

Спаборніцтва па плаванню, веславанню, паруснаму спорту і пад. з аднаго старту. Трэніровачны заплыў. Эстафетны заплыў.