загружа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да загрузіцца.
2. Зал. да загружаць.
загружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да загрузіць.
загруза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да загрузнуць.
загру́зачны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для загрузкі (у 1 знач.). Загрузачная машына. Загрузачны люк.
загрузі́цца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.
1. Прыняць прызначаную колькасць грузу для перавозкі. Машыны загрузіліся зернем.
2. перан. Узяць на сябе якія‑н. абавязкі. Загрузіцца работай.
загрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., каго-што.
1. Напоўніць грузам; нагрузіць. Загрузіць машыну мяшкамі. // Заняць, заваліць, запоўніць чым‑н. Загрузіць стол кнігамі. □ Усю зіму возяць туды [на рум] калоды і павязуць іх, бывала, столькі, што загрузяць увесь бераг. Колас.
2. перан. Разм. Забяспечыць работай у патрэбнай колькасці. Загрузіць трактары на поўную змену. / Пра чалавека. — Ты не ўяўляеш, як загрузяць цябе, калі тут аграномы, няхай і з сярэдняй адукацыяй, цэняцца, як золата. Хадкевіч.
3. Закласці, засыпаць куды‑н., у што‑н. Загрузіць вугаль у топку. Загрузіць сілас у яму. Загрузіць лён у мачулішча.
загру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. загружаць — загрузіць (у 1, 3 знач.).
2. Разм. Забяспечанасць работай прадпрыемства, транспарту і пад.; загружанасць (у 2 знач.). Рацыянальная загрузка транспарту.
загру́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. загру́з, ‑ла; зак.
Засесці, завязнуць у чым‑н. топкім, сыпкім. Загрузнуць у балоце. □ Наваліла замець такія гурбы, што з канём загрузнуць можна. Лынькоў. // перан. Заняўшыся чым‑н., апынуцца ў цяжкім становішчы. Азаркевіч зноў загруз у працы і часта нават забываўся, што трэба паесці. Гурскі.
загру́зчык, ‑а, м.
1. Рабочы, заняты загрузкай домны, плавільнай печы і пад.
2. Загрузачны апарат або машына.
загруката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.
Пачаць грукатаць. // Прагрукатаць. Тут недалёка і масток. На ім загрукатала, відаць, нехта прабег. Пташнікаў.