запаты́лак, ‑лка, м.
Клінок для замацавання касы пры касільне.
запатэнтава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад запатэнтаваць.
запатэнтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Атрымаць патэнт на што‑н. Запатэнтаваць вынаходства.
запатэнто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запатэнтаваць.
запаўза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запаўзці.
запаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. запоўз, ‑паўзла, ‑ло; зак.
1. Паўзучы, залезці куды‑н. (пра насякомых, паўзуноў). [Мурашкі] глыбока запаўзлі ў падземныя норы. Колас. // Паўзком прабрацца куды‑н., дабрацца да чаго‑н. (пра чалавека). Даміра запоўз у палісаднік, ляжаў, прытуліўшыся да зямлі, слухаў. Асіпенка.
запаўне́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. запаўняць — запоўніць і стан паводле знач. дзеясл. запаўняцца — запоўніцца.
запаўні́цель, ‑я, м.
Спец. Тое, што і запаўняльнік.
запаўня́льнік, ‑а, м.
Спец. Матэрыял зярністай, пылападобнай або валакністай будовы, які ўваходзіць у склад будаўнічых раствораў, бетону, масцік і пад. і не ўступае ў хімічную рэакцыю з вяжучымі рэчывамі. Запаўняльнік бетону.
запаўня́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да запоўніцца.
2. Зал. да запаўняць.