запа́сіцца, ‑сіцца; незак.
1. Збірацца ў запас. І ў кожнай былінцы пераліваліся сілы, бо тое, што запасілася з ранняй вясны, жнівень зрабіў жыватворнай сталасцю, якая поўніла зараз свет, натхняла на працу, клопаты і неўтаймаваную радасць. Радкевіч.
2. Зал. да запасіць.
запа́сіць, ‑пашу, ‑пасіш, ‑пасіць; незак., што.
Прыгатаўляць на будучае, рабіць запас. Усюды, дзе можна, трэба браць, запасіць на зіму, на год — у полі, у лесе, у балоце. Мележ.
запаску́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад запаскудзіць.
2. у знач. прым. Забруджаны, запэцканы. Перамацваючы гэты запаскуджаны лахман, .. [Зося] заўважыла, што ў адным месцы як бы што зашыта пад падшэўку. Чорны.
запаску́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да запаскуджваць.
запаску́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запаскудзіць.
запаску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Разм. Забрудзіць адкідамі, нечыстотамі. Запаскудзіць двор. □ — Гэта жаб[ін]ая ікра толькі кашулю запаскудзіць, — сказаў Мірон, з гідлівасцю адграбаючы гэты кісель. Маўр. Дзятляняткі чысціню любяць. Ніколі свайго гнязда не запаскудзяць, з хаткі хлява не зробяць. Клышка.
запа́слівы, ‑ая, ‑ае.
Які любіць і ўмее запасацца, ствараць запас. Бочку з вадою, відаць, трымалі тут запаслівыя гаспадары для паліўкі град. Якімовіч. Запаслівы, як і любы шафёр, Цімашэнка дастаў з багажнай скрынкі кавалак ружовага сала. «Беларусь».
запа́снік, ‑а, м.
Памяшканне, месца для захоўвання чаго‑н. запаснога або таго, што не выкарыстоўваецца. / у перан. ужыв. Ішоў час, была другая работа, і гісторыя Міхаліны Казіміраўны, хоць я не раз успамінаў яе, ляжала ў маім творчым запасніку. Шамякін. // Сховішча для музейных экспанатаў, не ўключаных у экспазіцыю.
запасні́к, ‑а́, м.
Разм. Ваеннаабавязаны запасу. На Садовай ля знаёмага кожнаму запасніку двухпавярховага дома — натоўп людзей. Сабаленка. // Салдат запасной воінскай часці.
запасны́, ‑ая, ‑ое.
1. Зроблены, пакінуты на ўсякі выпадак; які маецца ў якасці запасу. Запасны выхад. Запасны ключ. Запасныя часткі. Запасны ігрок.
2. Які мае адносіны да запасу (у 5 знач.). Запасны полк. // у знач. наз. запасны́, ‑ога, м. Ваеннаабавязаны запасу; запаснік. Павалілі [па мабілізацыі] грамадою запасныя, трымаючы кірунак на бліжэйшыя чыгуначныя станцыі. Колас.