Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

запампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.

Нагнясці што- і чаго‑н. з дапамогай помпы. Запампаваць ваду ў рэзервуар.

запампо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запампоўваць — запампаваць.

запампо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да запампоўваць.

запампо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запампаваць.

запа́мятаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што, на каго-што, са злучн. «што» і без дап.

Абл. Забыць. — Нібы падмянілі мяне. Азарт такі да працы з’явіўся, да канала, што на ўсё запамятаваў. Галавач. Чытаючы, [Зося] запамятавала, што час быў позні і жыццё на вуліцы пачало глухнуць. Гартны.

запамята́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Запомніцца. Добра запамяталася, што дарогаю конь часта наравіўся... Мне здавалася, што конь наравіўся таму, што было яму цяжка. Мыслівец.

запамята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Запомніць. Прагна ўзіраюся, каб запамятаць Валодзькаў твар. Карпюк.

запанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

1. над чым. Устанавіць сваю ўладу, сваё панаванне. — А ўсё ж, брат, — папрасіў Кастусь, — растлумач ты мне ясней: чаму князі і каралі запанавалі над народам? Якімовіч.

2. Пачаць панскае, бяздзейнае жыццё. — Паны, якіх мы прагналі адсюль, а іх маёмасць і зямлю вам, сялянам, аддалі, ізноў хочуць прыйсці сюды, каб запакаваць у сваіх маёнтках. Нікановіч. // перан. Зажыць заможна і шчасліва. Блізка той дзянёк, калі Шчасна запануем, Станем самі мы людзьмі І край адбудуем. Купала.

3. Настаць, устанавіцца. Калі паднялося сонца, вялікая цішыня запанавала на зямлі. Чорны. Бацька ўкруціў кнот газоўкі, каб яна не вельмі свяціла, і ў хаце запанаваў нейкі казачны паўзмрок — святло газоўкі змяшалася з месячным. Сабаленка.

4. перан. Зрабіцца пануючым, вырашальным. У вершах запанавала задумлівая элегічнасць. «Маладосць».

запане́лы, ‑ая, ‑ае.

Неадабр. Які запанеў; распанелы.

запане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Неадабр. Зрабіцца панам; распанець. Успомніўшы пра старшыню, Федзя ажывіўся: — Памятаеце, я вам расказваў пра яго? Хутка яму адстаўку дадзім. Запанеў наш Атрошка. Ракітны.