загрубе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які загрубеў, стаў цвёрдым, шурпатым, каляным. [Візма] заўважыла.., што ладзіўся сягоння бацька больш, старанна ваксаваў загрубелыя боты. Броўка. За сталом увіхаецца Ілья Рамановіч — раздае людзям у іх загрубелыя змёрзлыя рукі брашуры, кніжкі. Пестрак.
загрубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць цвёрдым, шурпатым, каляным. Настаўнік спыняе свой позірк на Юзікавай руцэ, якая паспела ўжо загрубець ад працы. Дуброўскі.
2. Разм. Стаць цяжарнай (пра жанчыну). Не ўсцераглася Марына, загрубела. Лобан.
загрува́сціць, ‑вашчу, ‑васціш, ‑васціць; зак., што.
Заставіць, заваліць чым‑н. у беспарадку. Загрувасціць калідор мэбляй. // перан. Перапоўніць чым‑н. другарадным. Загрувасціць даклад цытатамі.
загрува́шчанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць загрувашчанага.
загрува́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад загрувасціць.
загрува́шчвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да загрувашчваць.
загрува́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да загрувасціць.
за́грудкі, прысл.
У выразе: брацца загрудкі гл. брацца.
загру́жанасць, ‑і, ж.
1. Забяспечанасць грузам; колькасць пасажыраў або грузаў пры перавозцы. Загружанасць транспарту. // Перагружанасць чым‑н.; загрувашчанасць. Працаваць перашкаджае загружанасць цэхаў сыравінаю. Чорны.
2. перан. Ступень занятасці работай; колькасць, аб’ём работы. Забеліна сама пачала скардзіцца Васіліне на загружанасць, на здароўе, на неўладкаванасць свайго жыцця. Хадкевіч.
загру́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад загрузіць.