запало́хвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да запалохваць.
запало́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запалохаць.
запа́лы, ‑ая, ‑ае.
Які запаў, паглыбіўся ўнутр; упалы. Запалыя грудзі. Запалыя бакі. □ Твар быў шэры, ажно чорны, з запалымі шчокамі. Шамякін. Запалыя вочы ў сініх кругах глядзелі тужліва. Карпаў.
запа́льванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. запальваць — запаліць.
2. Прыстасаванне, якім выклікаецца загаранне паліва ў рухавіках унутранага згарання. Уключыць запальванне. Праверыць сістэму запальвання.
запа́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да запаліцца.
2. Зал. да запальваць.
запа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запаліць.
запа́льнік, ‑а, м.
Запал 1 (у 1 знач.). [Падрыўнікі] ішлі і прымацоўвалі да галовак рэек толавыя шашкі з запальнікамі. Кулакоўскі.
запальні́ца, ‑ы, ж.
Тое, што і запальнічка. Захінаючы ад ветру трафейную запальніцу, старшына згорбіўся, каб прыкурыць. Быкаў.
запальні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Кішэнная машынка для здабывання агню. Бензінавая запальнічка. □ Арэшка раптам заварушыўся, выцягнуў з кішэні запальнічку, а потым, шчыльна нацягнуўшы на галаву шынель, запаліў святло. Краўчанка. Тарас пстрыкнуў перад Славікавым тварам запальнічкай, даючы прыкурыць. Шамякін.