Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

запалаве́лы, ‑ая, ‑ае.

Злёгку пажаўцелы. Запалавелае жыта.

запалаве́ць, ‑ее; зак.

Злёгку пажаўцець. Жыта даспела рана: толькі палілася і адразу запалавела, пайшло гайдацца сівымі хвалямі. Грахоўскі. Ужо злёгку запалавела неба, навокал зрабілася святлей. Сіняўскі.

запалані́ць, ‑ланю, ‑лоніш, ‑лоніць; зак., каго-што.

1. Захапіць, узяць у палон. Гэта я вяду бойку з вартай. Перабіўшы яе, раз’юшаны, віхрам урываюся ў палац, каб запаланіць Псіхею. Сяргейчык. // Скарыць, пазбавіць свабоды, незалежнасці. Прыйшлі з-за мора ворагі Народ запаланіць, Агнём, напалмам, порахам Карэю спапяліць. Танк. // перан. Прывабіўшы, зачараваўшы чым‑н., падпарадкаваць свайму ўплыву. Дзяўчыны сэрца ён запаланіў, прывабіў І да яе ў палон Сам неўзабаве трапіў. Калачынскі. Вучонага пакуль не было, і студэнты незвычайным красамоўствам спрабавалі запаланіць няўрымслівую дзяўчыну. Асіпенка.

2. Заняць, запоўніць сабой якую‑н. прастору. Калідор аж гудзеў ад хлопцаў і дзяўчат, якія раніцаю запаланілі ўвесь будынак. Карпаў. // перан. Нахлынуўшы, запоўніць сабою (пра думкі, пачуцці і пад.). Раптам наляцелі ўспаміны пра Зосю, наляцелі і запаланілі ўсё сэрца, усю душу. Лупсякоў. І зноў стала шкада сына. Шкада да болю, аж сэрца сціснулася... І трывога нейкая незразумелая, але нязносная запаланіла ўсё нутро. Чарнышэвіч.

запаланя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да запаланіць.

запала́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць палаць ​1.

запа́лачніца, ‑ы, ж.

Футляр або падстаўка для карабпа з запалкамі.

запа́лачны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і запалкавы.

запале́нне, ‑я, н.

Хвароба, якая суправаджаецца павышэннем тэмпературы, прыпухласцю, пачырваненнем хворай часткі цела. Запаленне лёгкіх. Запаленне сярэдняга вуха.

запале́нчы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з запаленнем, які суправаджаецца запаленнем. Запаленчы працэс.

запа́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад запаліць.