Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

запаклёўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да запаклёўваць.

запаклёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запакляваць.

запаклява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Забіць, абаткнуць шчыліны пакуллем. Бацька загадаў сыну схадзіць да суседзяў і папрасіць лодку. — Агледзь яе і запаклюй, калі дзе трэба. Гамолка.

запако́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запакоўваць — запакаваць.

запако́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да запакавацца.

2. Зал. да запакоўваць.

запако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запакаваць.

запако́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запакоўваць — запакаваць.

запа́л 1, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Прыстасаванне і сродак для запальвання выбуховага рэчыва. [Коля] узяў гранаты, хутка ўставіў запалы і папоўз. Мележ.

2. ‑у. Гарачнасць, парыў. Ці росцім сад мы на пясках пустыні, Ці ў стэп асмужаны вядзём канал — Ніколі ў сэрцах маладых не стыне Свяшчэнны той кастрычніцкі запал. Гілевіч. Баявы настрой, што панаваў у пачатку сходу, хутка апаў, загаварылі пра дробязі, і то без запалу, абы не маўчаць. Хадкевіч.

запа́л 2, ‑у, м.

Пашкоджанне раслін ад засухі, сухавею.

запалаве́лы, ‑ая, ‑ае.

Злёгку пажаўцелы. Запалавелае жыта.

запалаве́ць, ‑ее; зак.

Злёгку пажаўцець. Жыта даспела рана: толькі палілася і адразу запалавела, пайшло гайдацца сівымі хвалямі. Грахоўскі. Ужо злёгку запалавела неба, навокал зрабілася святлей. Сіняўскі.