Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

засну́лы, ‑ая, ‑ае.

Які заснуў, прыціх, супакоіўся. Няпіпіва ўзяў тоўстага заснулага мінтая, усунуў яго ў клюшню [краба]. Караткевіч.

засну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Прыйсці ў стан сну; пачаць спаць. Сцёпка сагрэўся пад коўдраю і заснуў моцным сном. Колас. // перан. Заціхнуць, замерці. Прыйшла зіма з марозам, Заснуў і лес і бор. Журба.

•••

Заснуць навекі (навек, назаўсёды, вечным сном) — памерці.

засо́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць совацца.

засо́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць соваць.

засо́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прыстасаваны для засоўвання. Засовачная скрынка. Засовачныя дзверы.

засо́л, ‑у, м.

Тое, што і засолка.

засо́лачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да засолу, засолкі. Засолачныя работы. // Прызначаны для засолу, засолкі. Засолачны пункт. Засолачная тара.

засо́ленасць, ‑і, ж.

Уласцівасць засоленага. Засоленасць глебы.

засо́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад засаліць.

2. у знач. прым. З павышанай колькасцю мінеральных солей (пра глебу, ваду).

засо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. засольваць — засаліць; засол. Засолка агуркоў. // Спосаб, якасць салення. Моцная засолка. Халодная засолка рыжыкаў.