заму́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Разм. Замужняя жанчына. Фараон, аднак, дазнаўся, Што з замужкаю звязаўся І тут раптам занямог. — Пакараў мяне, знаць, бог! Крапіва.
заму́жні, ‑яя, ‑яе.
1. Які мае адносіны да замужжа. Замужнія гады. Замужняе жыццё.
2. (‑яя). Якая знаходзіцца ў шлюбе, замужам. Замужняя дачка.
заму́ляцца, ‑яецца і заму́ліцца, ‑ліцца; зак.
Пачаць муляцца, муліцца.
заму́ляць, ‑яе і заму́ліць, ‑ліць; зак.
Пачаць муляць, муліць.
замурава́ны і замуро́ваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад замураваць.
замурава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
1. Замураваць сябе.
2. перан. Разм. Засесці дзе‑н. бязвыхадна, пачаць жыць замкнута, адасоблена. Замуравацца ў чатырох сценах.
3. перан. Разм. Пакрыцца лёдам, замерзнуць. Вокны замураваліся марозам.
замурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
1. Закласці наглуха муроўкай (адтуліну, праём і пад.). Замураваць акно. Замураваць дзверы.
2. Пасадзіць каго‑н., схаваць што‑н. у памяшканні, у тайніку, наглуха заклаўшы муроўкай. Замураваць золата ў сцяне. □ Апавядаў ён, як дзяўчыну замуравалі ў слуп каменны. Дубоўка.
3. перан. Разм. Пакрыць снегам, лёдам; замарозіць. Прачнуўся Лёнька .. Працёр вочы, глянуў на вокны і сам сабе ўсміхнуўся: на шыбах густа разрасліся, як у казцы, белыя папараці — вокны за ноч замураваў мароз. Капыловіч.
замураве́ць, ‑ее; зак.
Зарасці муравой. Замуравелі партызанскія сцежкі. «Маладосць».
заму́рзацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Запэцкацца, забрудзіцца. Дзіця замурзалася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зацягнуцца смугой, лёгкімі хмарамі. Неба замурзалася. / у безас. ужыв. — Падвечар, бывала, замурзаецца, — ну, думаеш сабе, — дождж нанач збярэцца. Лобан.