зануры́ць, ‑нуру, ‑нурыш, ‑нурыць; зак., у што.
Разм. Паглыбіць, апусціць у што‑н. [Нгару] адразу ўдалося ўхапіць Мангра ззаду і занурыць яго ў ваду. Маўр.
заныра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць ныраць.
заны́ць, ‑ныю, ‑ныеш, ‑ные; зак.
Пачаць ныць.
заняво́ленне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. заняволіць.
заняво́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад заняволіць.
2. у знач. наз. заняво́лены, ‑ага, м. Той, хто знаходзіцца ў няволі, заняволенні. Дрот калючы, дрот высокі. Каты лютыя пільнуюць. Дзень і ноч там у засценках Заняволеных катуюць. Танк.
заняво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Пазбавіць волі, незалежнасць закабаліць. Ніколі, мой народзе, ты не схіляў галавы перад тым, хто калі-небудзь імкнуўся заняволіць цябе. Купала. І асабліва людзі беларускага Палесся выявілі свой гераічны патрыятызм цяпер, у час Вялікай Айчыннай вайны, калі самы найзлейшы на ўсе вякі, самы крывавы і паганы вораг уварваўся на беларускую зямлю, каб прысвоіць яе сабе, навекі яе заняволіць і ўздзець на наш народ ланцугі рабства. Чорны. // Падпарадкаваць сваёй уладзе, паставіць у залежнае становішча.
заняво́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. занявольваць — заняволіць.
заняво́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да занявольваць.
заняво́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заняволіць.