зану́дзіць, ‑іць; безас. зак.
Пачаць нудзіць.
зану́длівы, ‑ая, ‑ае.
Пагард.
1. Слабы, заняпалы, непрыглядны. Занудлівы чалавек.
2. Дакучлівы, шкадлівы. Хацелася кінуць млын, Адэлю, дачку і гэтага занудлівага пана, які надакучаў павучаннямі. Асіпенка.
зану́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць нукаць.
занумарава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад занумараваць.
занумарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе.
Зак. да нумараваць.
занумаро́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да занумароўваць.
занумаро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да занумараваць.
занура́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да занурыцца.
занура́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да занурыць.
зануры́цца, ‑нуруся, ‑нурышся, ‑цурыцца; зак., у што.
Разм.
1. Паглыбіцца, апусціцца. Плуг глыбока занурыўся ў зямлю. // перан. Цалкам аддацца якой‑н. рабоце. Занурыцца ў кнігі.
2. Залегчы, зарыцца ў што‑н. І штодня — Ад працы хоць і занурыцца, У пасцелі Мікіта раздзеты, Змрокам моўчкі, Ад сэрца любуецца Закурэлым ад дыму партрэтам. Чарот.