Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

зані́зіць, ‑ніжу, ‑нізіш, ‑нізіць; зак., што.

Беспадстаўна панізіць, паказаць у меншых размерах, чым трэба; проціл. завысіць. Занізіць адзнакі. Занізіць расцэнкі.

зані́зкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Нізкаваты, ніжэйшы, чым трэба. [Данута:] — Аж трыццаць два касцёлы і цэрквы ў нашай Вільні. Бо-ожа! — Няпраўда. Я палічыў сорак. Адсюль усіх не відаць, бо гэтая гара занізкая. Карпюк.

заніка́ць, ‑ае; незак.

Разм. Нікнуць, знікаць. Стараста, падпіўшы, гаварыў Пра нейкую палонную, а дзе І хто яна — прамоўцаў, затаіў. Ды хутка слых той занікаць пачаў. Танк.

заніма́цца, ‑аецца.

Незак. да заняцца ​2.

заніма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заняць.

зані́раванне, ‑я, н.

Спец. Размяшчэнне па зонах. Заніраванне будаўніцтва.

зано́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць нокаць.

зано́рыстасць, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць занорыстага (у 1 знач.).

зано́рысты, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. З паглыбленнямі, з касымі слаямі (пра дрэва, драўніну).

2. Зрэзаны (пра бераг).

3. перан. Наравісты, упарты (пра чалавека, жывёлу). Занорысты чалавек. // Які выяўляе наравістасць. Занорысты характар.

зано́с, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заносіць — занесці (у 3, 4, 5 і 6 знач.).

2. Гурба, насып, намеценыя ветрам. Снежныя заносы. □ У заносах рыхлых вязнуць лыжы. Звонак.