занасі́цца, ‑носіцца; зак.
Забрудзіцца, абшарпацца ад доўгага нашэння. Занасілася Яськава бялізна, падралася. Лось. У многіх хлапцоў занасіліся кашулі, паадрываліся гузікі. Грахоўскі.
занасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., што.
Доўга носячы, забрудзіць, абшарпаць. — Занасіў ты зусім сарочку, сынок. Скідай, памыю. Пестрак.
занатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і з дадан. сказам.
1. Запісаць што‑н. для памяці, зрабіць нататку. Я спяшаюся занатаваць у запісной кніжцы пачутае і бачанае. Галавач. // Заўважыць для сябе, адзначыць у памяці. [Дзед Талаш] занатаваў сабе: на людзях трэба быць такім жа асцярожным, як і на балотнай дрыгве. Колас.
занато́ўвацца, ‑аецца, незак.
Зал. да занатоўваць.
занато́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да занатаваць.
занато́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
Кароткі запіс, нататка. [У Самуйлёнка] былі ўжо занатоўкі і планы, але пісьменнік адчуваў, што яшчэ павярхоўна ўяўляецца яму змест новага твора. Хведаровіч. Сеўшы ў дрызіну, Прыстром выцягнуў традыцыйны блакнот і зрабіў у ім кароткую занатоўку. Шынклер.
занату́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца.
Зак. да натурыцца.
за́нач, прысл.
Разм. На працягу ночы. Красуцкі тут жа падняўся з парога, пачаў разбіраць цэнтрыфугу, каб перажыць ды высушыць занач. Скрыган.
заначава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак.
Астацца дзе‑н. нанач. Заначаваць у горадзе. □ Стомленасць хіліла.. да думкі заначаваць тут з тым, каб заўтра досвіткам павандраваць куды-небудзь далей. Колас.
зандзі́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зандзіраваць.