паўнашчо́кі, ‑ая, ‑ае.
Які мае поўныя шчокі. Глянуўшы цераз плячо, Антанюк убачыў цёмныя, з агеньчыкамі, вочы Залеціна. На курносым, паўнашчокім, яшчэ юнацкім твары не відаць было стомленасці. Хадкевіч.
паўне́ба, н.
Палавіна неба. Паўнеба на захадзе было пакрыта агромністай цёмнай хмарай. Лынькоў. Пачало паказвацца сонца. Ранішняя зара ахапіла паўнеба. Чарнышэвіч.
паўнепрыто́мнасць, ‑і, ж.
Стан паўнепрытомнага.
паўнепрыто́мны, ‑ая, ‑ае.
Амаль непрытомны, не зусім прытомны.
паўне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца паўнейшым; напаўняцца да краёў. Гумно паўпела з кожным годам, — І багацеў хлявец прыплодам. Колас. Струменіць Крыніца, Не спіць Працаўніца, Каб рэкі паўнелі, Дубровы шумелі, Цвілі ля вады Маладыя сады! Дзеружынскі.
2. Станавіцца паўнейшым; таўсцець. — Люблю піва, — нібыта апраўдваючыся, сказала Лілія Віктараўна і наліла сабе ў фужэр. — Кажуць, ад яго паўнеюць. Васілёнак.
паўно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.
Унесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Падносіць дровы пад павець.
паўночнамо́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да паўночных марскіх шляхоў і паўночнага марскога флоту.
паўно́чнік 1, ‑а, м.
Жыхар Поўначы.
паўно́чнік 2, ‑а, м.
Разм. Той, хто не лажыцца спаць да позняй ночы.
паўно́чнік 3, ‑у, м.
Адна- або шматгадовая травяністая і кустовая расліна сямейства варсянкавых.
паўно́чны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да поўначы 1; які знаходзіцца на поўначы, размешчаны на поўнач ад чаго‑н. Паўночны полюс. Паўночнае паўшар’е. Паўночны напрамак. Паўночнае лета. □ Там .. [Туравец] даведаўся, што штаб брыгады знаходзіцца непадалёк, у гэтым жа лесе, на паўночнай ўскраіне. Мележ. // Які дзьме з поўначы (пра вецер). На дварэ дзьмуў рэзкі паўночны вецер. Якімовіч. // Уласцівы поўначы, характэрны для поўначы 1 (у 1 знач.). Паўночная расліннасць.
•••
Паўночнае ззянне гл. ззянне.
Паўночны захад гл. захад.
Паўночны ўсход гл. усход.
паўно́чны 2, ‑ая, ‑ае.
Які адносіцца да поўначы 2; які адбываецца, бывае ў поўнач. Я прачнуўся паўночнай парой. — Зуб на зуб не трапляе. Куляшоў. І якое можна суцяшэнне Ў паўночны час прыдумаць мне. Пысін.