паўночны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да поўначы 1; які знаходзіцца на поўначы, размешчаны на поўнач ад чаго‑н. Паўночны полюс. Паўночнае паўшар’е. Паўночны напрамак. Паўночнае лета. ▪ Там .. [Туравец] даведаўся, што штаб брыгады знаходзіцца непадалёк, у гэтым жа лесе, на паўночнай ўскраіне. Мележ. // Які дзьме з поўначы (пра вецер). На дварэ дзьмуў рэзкі паўночны вецер. Якімовіч. // Уласцівы поўначы, характэрны для поўначы 1 (у 1 знач.). Паўночная расліннасць.

•••

Паўночнае ззянне гл. ззянне.

Паўночны захад гл. захад.

Паўночны ўсход гл. усход.

паўночны 2, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да поўначы 2; які адбываецца, бывае ў поўнач. Я прачнуўся паўночнай парой. — Зуб на зуб не трапляе. Куляшоў. І якое можна суцяшэнне Ў паўночны час прыдумаць мне. Пысін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)