пагру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
Дзеянне паводле дзеясл. пагрузіць (у 1 знач.) і пагрузіцца.
пагру́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. пагруз, ‑ла; зак.
Завязнуць у чым‑н. грузкім. Але як толькі машына апусцілася на снег, лыжы глыбока пагрузлі, затармазілі бег. Шамякін.
пагру́зчык, ‑а, м.
Спец. Перасоўная пад’ёмна-транспартная машына. Дэталі да пагрузчыкаў.
пагруката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.
Разм. Грукатаць некаторы час. Звычайна зранку пагрукочуць жанчыны вёдрамі ля студняў, прастукоча коламі фурманка на вуліцы, прамчыцца на матацыкле які-небудзь вясковы хлопец-зух. Кухараў.
пагрукаце́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.
Разм. Грукацець некаторы час.
пагру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Грукаць некаторы час. Быў [Якаў] упэўнены, што нямала прыйдзецца пагрукаць у дзверы, пакуль прачнецца Юзік. Чарнышэвіч. // Пастукаць. Я выйшаў на двор і пагрукаў у сцяну знойдзеным на двары паленам. М. Стральцоў.
пагру́кванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пагрукваць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
пагру́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Грукаць час ад часу. Здалёк пагруквае гром. □ Пагруквалі ў вагонах дзверы, раз-поразу адчыняючыся. Чорны.
пагры́зены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пагрызці (у 1 знач.).
пагры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. пагрыз, ‑ла; зак., каго-што, чаго і без дап.
1. Згрызці, разгрызці ўсё, многае. А вавёрка, быццам на тое ліха, на наступны дзень пагрызла падэшвы на прыгожых маміных туфлях. Даніленка.
2. Грызучы, паесці чаго‑н. Неяк уранні .. стары спыніўся на павароце і сказаў: — Хай коні пагрызуць травы, а ты паслухай, Алекс, што было... Брыль. Язэпка пагрыз сухарык на хаду маладымі зубамі, і млосць прайшла. Якімовіч.
3. Грызці некаторы час. Пагрыз і пакінуў.
4. перан. Разм. Памучыць папрокамі, прыдзіркамі. [Тадора] даўно ўжо шукае якой-небудзь прычэпкі, каб пагрызці нявестку. Крапіва.