Разм. Грукаць некаторы час. Быў [Якаў] упэўнены, што нямала прыйдзецца пагрукаць у дзверы, пакуль прачнецца Юзік.Чарнышэвіч.// Пастукаць. Я выйшаў на двор і пагрукаў у сцяну знойдзеным на двары паленам.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)