заснава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. заснаваць 1 (у 1, 2 знач.). Заснаванне савецкіх рэспублік. Гісторыя заснавання горада. // Пачатак існавання, момант утварэння чаго‑н. З дня заснавання калгаса Ён быў старшынёю. Куляшоў.
заснава́цца, ‑снуецца; зак.
1. Узнікнуць, утварыцца. На месцы былой дрыгвы заснаваўся і з небывалай сілай пачаў расці сацыялістычны горад. Кудраўцаў.
2. Пакрыцца, зацягнуцца (павуціннем, смугой і пад.). Лес туманам заснаваўся, Луг расой акрыўся. Колас.
заснава́ць 1, ‑сную, ‑снуеш, ‑снуе; ‑снуём, ‑снуяце; зак., што.
1. Пакласці пачатак чаму‑н., стварыць што‑н. Заснаваць таварыства. Заснаваць калгас. □ Рэспубліку шчасця народ заснаваў, Аб шчасці здабытым народ заспяваў. Чарнушэвіч.
2. на чым. Зрабіць на аснове чаго‑н., пакласці ў аснову што‑н. Заснаваць планы на разліках.
3. Пакрыць, зацягнуць якую‑н. паверхню чым‑н., плетучы, снуючы. Нейкі вялікі павук заснаваў акно. Баранавых.
заснава́ць 2, ‑сную, ‑снуеш, ‑снуе; ‑снуём, ‑снуяце; зак.
Пачаць снаваць.
засне́жаны, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты, засыпаны снегам. Заснежаныя палі пад месячным святлом зіхацелі, як абсыпаныя зоркамі. Чарнышэвіч. У заснежанай вёсцы Пад спеў завірухі Усе хаты паснулі даўно. Арочка.
засне́жыцца, ‑жыцца; зак.
Пакрыцца снегам.
засне́жыць, ‑жыць; зак., што.
Разм. Пакрыць, засыпаць снегам. Заснежыў студзень агарод, Насыпаў гурбіны паўз плот. Хведаровіч.
засно́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да заснавацца.
2. на чым. Мець што‑н. за аснову, грунтавацца на чым‑н. — Праект засноўваецца на лічбах і павінен быць вычарпальным... Броўка.
3. Зал. да засноўваць.
засно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заснаваць 1.
засно́ўдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць сноўдаць.