Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

закіпе́ць 1, ‑піць; зак.

Зрабіцца кіпячоным, гатовым да ўжывання. Чай закіпеў, можна піць.

закіпе́ць 2, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Пачаць кіпець.

закіпяці́цца 1, ‑пяціцца; зак.

Тое, што і закіпець ​1.

закіпяці́цца 2, ‑пячуся, ‑пяцішся, ‑пяціцца; зак.

Пачаць кіпяціцца.

закіпяці́ць, ‑пячу, ‑пяціш, ‑пяціць; зак., што.

Награваючы, давесці да стану кіпення; прыгатаваць кіпячэннем. Зноў расклалі агонь, закіпяцілі ваду, напіліся чаю. Шамякін.

за́кіс, ‑у, м.

Спец. Ніжэйшая ступень акіслення хімічнага элемента. Закіс азоту. Закіс медзі.

закіса́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. закісаць — закіснуць.

закіса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закіснуць.

закіслі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Зрабіць кіслым або кіславатым, дабавіўшы кіслаты. Закісліць варыва рашчынай.

закі́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Які закіс, зрабіўся кіслым. Закіслы булён.

2. Разм. Занадта кіслы. Боршч атрымаўся закіслы.

закісля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да закісліць.

закі́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. закіс, ‑ла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць кіслым, укіснуць. Цеста закісла.

2. перан. Зрабіцца бяздзённым, абыякавым да ўсяго; апусціцца. Практыка паказвае, што нават самыя вопытныя, выдатна падрыхтаваныя кадры могуць закіснуць і адстаць ад жыцця, калі яны застануцца стаяць на месцы, не будуць пастаянна ўзбагачаць свае веды. Гурскі.